Жанчына паехала на Мядзельшчыну і знікла. 21.by

Жанчына паехала на Мядзельшчыну і знікла

27.12.2011 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі маладзечанскага райаддзела міліцыі адшукваюць 33-гадовую Вольгу Лопух, якая 15 жніўня паехала з Мінска ў вёску Петрачкі Мядзельскага раёна, і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае.

Вольга Антонаўна Лопух нарадзілася ў вёсцы Уша Маладзечанскага раёна. Жыла па адрасе: Мінск, вуліца Касманаўтаў, 9-2-14.

Яе прыкметы: хударлявая, плечы гарызантальныя, твар круглы, бледны, лоб высокі, вушы трохвугольныя. Вочы блакітныя, касавокасць правага вока. Валасы хвалістыя, рыжыя, кучаравяцца. Нос сярэдні, рот малы, губы тонкія, раўнамерна выступаюць. Голас моцны, маўленне яснае, гаворыць хутка. Падбародак вертыкальны, бровы дугападобныя, высокія, зрослыя.

Міліцыя просіць грамадзян, якія ведаюць што-небудзь аб месцы знаходжання зніклай, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах (0176) 749683, (0176)770312, (0176)771656 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.

Паводле арыенціроўкі Маладзечанскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі маладзечанскага райаддзела міліцыі адшукваюць 33-гадовую Вольгу Лопух, якая 15 жніўня паехала з Мінска ў вёску Петрачкі Мядзельскага раёна, і да гэтага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика