Дзяржаўтаінспекцыя хоча змяніць тэндэнцыю
30.12.2011
—
ЧП
|
За апошнія сем гадоў ніводнае 1 студзеня не абыходзілася без аварый з цяжкімі наступствамі. Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці хоча змяніць гэтую тэндэнцыю. Адлік аўтааварый 2009 года распачалі наезды, здзейсненыя ў нашым рэгіёне: ранішні – на веласіпедыста ў Ашмянскім раёне і вячэрні на пенсіянерку, што стаяла на вясковай вуліцы на Смаргоншчыне. Зыходзячы з сумнага вопыту мінулых гадоў, супрацоўнікі ДАІ рэгіёну не першы дзень працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Каб пераламаць негатыўную тэндэнцыю, у максімальнай ступені засцерагчы суграмадзян, даць магчымасць ім шчасліва адзначыць свята. Паводле інфармацыі прэс-службы ДАІ Гродзенскай вобласці, экіпажы можна сустрэць паўсюдна: як на магістральных аўтадарогах, так і ў аддаленых ад гарадоў вёсках. Прыярытэт у іх дзейнасці аддаецца адхіленню ад кіравання нецвярозых вадзіцеляў. Нецвярозых пешаходаў таксама выдаляюць з праезнай часткі. Няўстойлівы характар надвор'я захаваецца ў бліжэйшы час. Снег будзе чаргавацца з дажджом, маразы з адлігай. Вадзіцелі не могуць прадбачыць, па якім пакрыцці давядзецца ехаць ўжо праз дзесятак метраў. У сувязі з гэтым неабходна правільна выбіраць хуткасць раяць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За апошнія сем гадоў ніводнае 1 студзеня не абыходзілася без аварый з цяжкімі наступствамі. Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці хоча змяніць гэтую тэндэнцыю. |
|