Сям’я згарэла ў навагоднюю ноч
04.01.2012
—
ЧП
|
У першыя хвіліны Новага года згарэла сям’я ў вёсцы Асінаўка. Калі пажарныя прыбылі на месца здарэння, дом быў цалкам ахоплены агнём, і ўвайсці ўнутр было немагчыма. Суседзі падказалі, што ў доме можа быць сям’я з чатырма дарослымі дзецьмі. Выратавальнікі, збіўшы агонь, трапілі ў дом і знайшлі там тры целы. Імі аказаліся 52-гадовы бацька, 56-гадовая маці і 29-гадовы сын. Астатнія трое дзяцей святкавалі Новы год не з бацькамі. Як паведаміў інспектар группы прапаганды і навучання Смаргонскага РАНС Віктар Драмлюк, дом цалкам выгарыў, таму прычыну пажара вызначыць цяжка. Зараз праверку праводзіць пракуратура. Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першыя хвіліны Новага года згарэла сям’я ў вёсцы Асінаўка. |
|