У бабулі згарэў дах
04.01.2012
—
ЧП
|
Увечары 31 снежня ў 70-гадовай жыхаркі вёскі Карані загарэўся дом і гаспадарчыя пабудовы. Бабулю паспелі выратаваць. Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца. У ходзе раследвання выратавальнікі даведаліся са слоў бабулі і яе суседзей, што ў двары пацярпелай часта начаваў мужчына без пэўнага месца жыхарства. У якіх жанчына была з ім адносінах, пакуль незразумела. Паводле словаў інспектара группы прапаганды і навучання Смаргонскага РАНС Віктара Драмлюка, у гэтай сітуцыі пакуль шмат незразумелага. Хутчэй за ўсё, агонь пайшоў ад лазні, ахапіў гаспадарчую прыбудову і дах дома. Адна з верагодных прычын пажара − паджог мужчынай без пэўнага месца жыхарства. Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 31 снежня ў 70-гадовай жыхаркі вёскі Карані загарэўся дом і гаспадарчыя пабудовы. Бабулю паспелі выратаваць. |
|