Дзяўчына зламала... святлафор. 21.by

Дзяўчына зламала... святлафор

10.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Каляды ў Гродзенскай вобласці, на шчасце, не зарэгістравана выпадкаў траўматызму людзей у аўтааварыях. А вось святлафору на кальцавой развязцы па вуліцы Дзяржынскага ў абласным цэнтры дасталася даволі моцна. І ад каго? Ад дваццацігадовай дзяўчыны, паведамляе Гродзенская абласная Дзяржаўтаінспекцыя.

А пятай гадзіне раніцы жыхарка Бераставіцы, аб'язджаючы "Мерседэс" на сваім "Фальксвагене", вырашыла перастроіцца з правага рада ў левы. Аднак тармажэнне закончылася заносам аўтамабіля на раздзяляльную паласу, дзе ён урэзаўся ў святлафор. А неўзабаве высветлілася, што ўтрыманне алкаголю ў арганізме віноўніцы здарэння, якая толькі ў маі мінулага года атрымала пасведчанне кіроўцы, перавысіла 1,6 праміле. І гэта, нагадаем, пры дапушчальнай норме 0,3 праміле.

Дзяўчына патлумачыла свой стан тым, што ўвечары ўжывала спіртное. Праўда, у які час канкрэтна і ў якой колькасці, яна не памятае.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Кіт застаўся без святла

Невядомы абрабаваў за навагоднія дні... кіта. З малой архітэктурнай формы, размешчанай у Гомелі каля праспекта Касманаўтаў, выкрадзена спецыяльнае светлавое абсталяванне на суму больш за Br1 млн рублёў. Тры металічныя інфармацыйныя знакі былі зняты з абочыны аўтадарогі Светлагорск—Жлобін каля вёскі Дуброва Жлобінскага раёна. Між тым, два тыдні таму ў гэтым жа месцы адбылося аналагічнае злачынства, якое пакуль што не раскрыта. Страты заказніка рэспубліканскага значэння "Выдрыца", якому належыць маёмасць, складаюць каля Br3 млн. Заведзена крымінальная справа і па факце крадзяжу ў Гомелі з фасада будынка аддзялення банка трох святлодыёдных гірляндаў, якія каштуюць больш за Br3 млн.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Непрацуючаму спатрэбіліся інструменты...

У аддзяленне міліцыі гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна звярнуўся кіраўнік фермерскай гаспадаркі і паведаміў, што ноччу нехта знайшоў пакінуты ў загадзя вызначаным месцы ключ ад сталярнай майстэрні, размешчанай на тэрыторыі гэтай гаспадаркі, і здзейсніў крадзеж электраінструментаў. Шкода нанесена на суму 2,7 мільёна рублёў. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што пайшоў на злачынства непрацуючы жыхар вёскі Балбасава 1983 года нараджэння. Заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Прайшлі праз сцяну...

У гараж, які знаходзіцца ў Пінску па вул. Фядотава, зладзеі залезлі, не закрануўшы замкоў. Праламалі сцяну і выкралі 3 "балгаркі", 2 паркетныя пілы, перфаратар, электрапомпу і іншую тэхніку. А яшчэ прыхапілі 20 бутэлек алкагольных напояў і 60 літраў саляркі...

Чалавек панёс страты на 8,5 млн рублёў.

Сымон Свістуновіч.

.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Каляды ў Гродзенскай вобласці, на шчасце, не зарэгістравана выпадкаў траўматызму людзей у аўтааварыях. А вось святлафору на кальцавой развязцы па вуліцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика