Дзіця пацярпела з-за маці. 21.by

Дзіця пацярпела з-за маці

18.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы Новалукомля з цялеснымі пашкоджаннямі, атрыманымі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, паступіў трохгадовы хлопчык, пра што медыкі паведамілі ў міліцыю. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што яшчэ да гэтага 34-гадовая маці дзіцяці, кіруючы аўтамабілем "Сітраен", на аўтадарозе Чашнікі — Бобр — Бабруйск трапіла ў аварыю. Жанчына не ўлічыла дарожныя ўмовы і няправільна выбрала хуткасць руху. У выніку машына з'ехала ў левы кювет, аўтамабіль перакуліўся. Супрацоўнікаў ДАІ кіроўца не выклікала, бо палічыла, што ніхто цялесных пашкоджанняў не атрымаў. На наступны дзень дзіцяці стала дрэнна, і маці прывяла яго на прыём у бальніцу. Вадзіцельскі стаж жанчыны — усяго два месяцы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы Новалукомля з цялеснымі пашкоджаннямі, атрыманымі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння, паступіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика