У Ляхавіцкім раёне злодзеі скралі матацыкл, сала і ланцуг пілы
20.01.2012 17:16
—
ЧП
|
У Ляхавіцкім раёне злодзеі скралі матацыкл, сала і ланцуг пілы Супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальныя справы ў адносінах невядомых зладзеяў. Спачатку ў жыхаркі вёскі Крывошын прапала 700 тысяч рублёў, праз некалькі дзён таксама сярод белага дня пры аналагічных абставінах на мільён рублёў стала менш і ў пенсіянеркі з Мядзведзічаў.
У першыя студзеньскія дні ў вастраўчаніна аднавясковец-пенсіянер украў каля 300 тысяч рублёў. У ноч з 5 на 6 студзеня са склепа ў двары дома ў вёсцы Набярэжная прапала сала. А ў аўтааматара з вёскі Гашчын ноччу пры невядомых абставінах знік матацыкл. Па гарачых слядах міліцыянерамі ўстаноўлена, што крадзёж – справа рук злодзея са Стараселля. Днём 11 студзеня ў РАУС звярнулася жыхарка горада Ганцавічы, якая паведаміла, што з яе гандлёвай палаткі ў вёсцы Свяціца нехта ўкраў ланцуг пілы. Аператыўнікі высветлілі, што на чужое дабро паквапіўся 36-гадовы свяцічанін. Двойчы за адну ноч вырашылі папоўніць уласны бюджэт незаконным шляхам навучэнец і рабочы з Ганцавічаў. Спачатку яны ўгналі аўтамабіль “Аудзі” са стаянкі ў двары дома № 21 па вуліцы Чкалава ў Ляхавічах, а потым укралі маёмасць з аўтамабіля, які знаходзіўся ў суседнім двары. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела Следчага камітэта ўзбудзілі крымінальныя справы ў адносінах невядомых зладзеяў. Спачатку ў жыхаркі вёскі Крывошын... |
|