У сталіцы замёрз чалавек. 21.by

У сталіцы замёрз чалавек

27.01.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля аднаго з дамоў на праспекце Пераможцаў у Мінску знайшлі амаль непрытомнага мужчыну, які праз 45 хвілін пасля гэтага памёр у машыне хуткай дапамогі.

Папярэдняя прычына смерці — пераахаладжэнне. Як расказаў старшы памочнік пракурора горада Мінска Сяргей Балашаў, на невядомага чалавека, які спакойна ляжаў на вуліцы ў мароз, звярнулі ўвагу мінакі. Яны і патэлефанавалі ў "хуткую". Мужчыне прыкладна 35-40 гадоў. Калі меркаваць па выглядзе, гэта асоба без пастаяннага месца жыхарства.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

Наматала на карданны вал...

Няшчасны выпадак з гібеллю чалавека адбыўся апоўдні на тэрыторыі сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мясапрадукт" у вёсцы Скамарошкі Стаўбцоўскага раёна.

Прыбыўшыя на месца здарэння супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ўбачылі наматаныя на карданны вал трактара "МТЗ-80" з бочкай часткі цела чалавека...

— У выніку няшчаснага выпадку загінуў мужчына, індывідуальны прадпрымальнік, — паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС. — Ён на асабістым трактары на падставе дагавора аказання паслуг, заключаным паміж ІП і СТАА "Мясапрадукт", адкачваў сцёкавыя воды з каналізацыйнага калодзежа. Па словах нашых выратавальнікаў, што былі на месцы, сведкаў здарэння няма. Зараз прычына і абставіны няшчаснага выпадку ўстанаўліваюцца.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Гвалтоўная смерць ці нешчаслівы выпадак?

Калі па выкліку ў 4 гадзіны раніцы на пажар жылога дома ў вёсцы Сяргеевічы Пухавіцкага раёна прыбылі падраздзяленні МНС, цаглянае жыллё ўжо гарэла адкрытым полымем, дах абрынуўся ўнутр. У гэтым жылым памяшканні пражываў 36-гадовы кватэра-здымшчык, аднак напачатку не было зразумела, ці ў доме ён.

— Пры разборы канструкцый цела знайшлі не адразу: яно знаходзілася ў самым далёкім кутку пакоя. Прычым з прыкметамі гвалтоўнай смерці: вакол шыі загінулага быў абматаны мяккі дрот або шнур, — расказала "Звяздзе" старшы інспектар цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Дыяна Жалязняк. — Паводле слоў суседзяў, мужчына часова нідзе не працаваў, на жыццё зарабляў рыбалкай, прадаючы "трафеі" суседзям і знаёмым. Прычым усім хваліўся, што яго штодзённы заробак складае каля 300 тысяч рублёў. Жыў ён адзін, алкаголем асабліва не злоўжываў.

Увечары, паводле слоў суседа, мужчына збіраўся на начную рыбалку. Той жа самы сусед, пачуўшы трэск шыферу, і паведаміў у службу выратавання пра пажар.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля аднаго з дамоў на праспекце Пераможцаў у Мінску знайшлі амаль непрытомнага мужчыну, які праз 45 хвілін пасля гэтага памёр у машыне хуткай дапамогі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика