Гарадзенка не вярнула паліто даверліваму паляку
31.01.2012 16:16
—
ЧП
|
Гарадзенка не вярнула паліто даверліваму паляку 24-гадовая дзяўчына адпачывала ў кампаніі сяброў у начным клубе на вул. Паповіча, там жа апынуўся і 42-гадовы грамадзянін Польшчы.
Разам з сябрам дзяўчына выйшла паліць на вуліцу. Ветлівы іншаземец стаяў непадалёк і, заўважыўшы, што дзяўчына змерзла, прапанаваў ёй сваё паліто. Дзяўчына з радасцю прыняла дапамогу, толькі паліто не вярнула, паведамляе сайт У кішэні яна знайшла мабільны тэлефон, партманэ з беларускімі рублямі і долларамі ЗША. Усё гэта гарадзенка вырашыла пакінуць сабе, таму хутка і незаўважна знікла. Даверлівы паляк адразу ж звярнуўся ў міліцыю. Праз пару гадзін сквапную дзяўчыну затрымалі. Яе і яе сяброў падазраюць у махлярстве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24-гадовая дзяўчына адпачывала ў кампаніі сяброў у начным клубе на вул. Паповіча, там жа апынуўся і 42-гадовы грамадзянін Польшчы. Разам з сябрам дзяўчына выйшла...
|
|