Не стрымаўся.... 21.by

Не стрымаўся...

03.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мужчына выліў на галаву былой жонцы суп толькі за тое, што яна яго "пілавала". Ды яшчэ талерку аб галаву разбіў.

Як расказаў "Звяздзе" памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Віцебска Аляксандр Дзядзюра, былыя муж і жонка пражывалі разам. У той дзень экс-жонка прапанавала экс-мужу паесці, а ён разліў суп на падлогу... Жанчына, убачыўшы разліты суп, пачала "яго выхоўваць". Маўляў, яшчэ і падлогу прыбіраць прыйдзецца. Натуральна, мужыку "выхаваўчы працэс" не спадабаўся. Каб не нарвацца на канфлікт, жанчына выйшла ў ванны пакой.

Абураны былы муж прыйшоў у ванную і выліў жонцы на галаву суп, які яшчэ заставаўся ў талерцы. А потым разбіў талерку аб яе галаву. Жонка выклікала міліцыю.

Хуліган ужо асуджаны. Прыгаворам суда Кастрычніцкага раёна яго пазбавілі волі тэрмінам роўна на 1 год і 1 дзень. Праўда, з адтэрміноўкай выканання пакарання на год. Яго прымусова будуць лячыць ад хранічнага алкагалізму. Раней мужчына ўжо быў судзімы — за нявыплату аліментаў і пагрозу забойствам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына выліў на галаву былой жонцы суп толькі за тое, што яна яго "пілавала". Ды яшчэ талерку аб галаву разбіў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика