Знёс мачту асвятлення. 21.by

Знёс мачту асвятлення

03.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне ў Мінску: легкавы аўтамабіль "СангЁнг Каранда" ўрэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення.

38-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аварыя адбылася а палове восьмай раніцы на праспекце Пераможцаў. Да месца здарэння быў накіраваны аварыйна-выратавальны аўтамабіль і брыгада хуткай дапамогі. Работнікі МНС без выкарыстання гідраўлічнага інструмента і спецыяльных сродкаў дэблакіравалі кіроўцу. Мужчына атрымаў удар каленнага сустава, але ад шпіталізацыі адмовіўся. Разбор здарэння праводзіць УДАІ Заводскага раёна.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Першакурснік не адключыў ад сеткі зараднае...

У інтэрнаце №3 Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па сталічнай вуліцы Ванеева адбыўся пажар. У жылым пакоі на трэцім паверсе дзевяціпавярховага будынка загарэліся пасцельныя рэчы.

Спрацавала сігналізацыя сістэмы перадачы паведамлення "Маланка". Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС загаранне ліквідаваў вахцёр інтэрната, які скарыстаўся ствалом ад пажарнага крана. Пацярпелых не было, эвакуацыя не праводзілася. Здарэнне адбылося ў пакоі першакурсніка, які ў гэты час адсутнічаў у жылым памяшканні. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала кароткае замыканне электраправодкі зараднага прыстасавання тэлефона. У выніку агнём быў пашкоджаны ложак студэнта.

Сяргей РАСОЛЬКА.

  Цяляты не пацярпелі

У Камянецкі райаддзел па надзвычайных сітуацыях патэлефанаваў дыспетчар сельгаспрадпрыемства "Новы шлях" з паведамленнем, што гарыць цялятнік у вёсцы Хамуціны. Да прыбыцця пажарных разлікаў работнікі гаспадаркі паспелі вывесці з памяшкання ўсё пагалоўе — 180 цялят. Пажар быў ліквідаваны за 18 мінут. Агнём пашкоджаны дах і перакрыцце.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне ў Мінску: легкавы аўтамабіль "СангЁнг Каранда" ўрэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика