Афіцэр міліцыі пагарэў на хабары
10.02.2012
—
ЧП
|
Суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прызнаў былога оперупаўнаважанага аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі А. Хлюпіна вінаватым у падбухторванні да дачы хабару ў буйным памеры і авалоданні маёмасцю шляхам падману. Пакаранне — два гады шэсць месяцаў у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання старшага лейтэнанта міліцыі, паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці. Супрацоўнікі дзяржбяспекі атрымалі інфармацыю, што афіцэр міліцыі выкарыстоўвае сваё службовае становішча ў карыслівых мэтах. Ён схіляў да дачы хабару чалавека, у дачыненні якога была заведзена крымінальная справа за незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў. У выніку А. Хлюпін атрымаў 25 тысяч расійскіх рублёў (па курсе Нацыянальнага банка — 840 долараў ЗША) быццам для перадачы службовым асобам праваахоўных і судовых органаў, якія праводзяць расследаванне і разгляд крымінальнай справы. Пры гэтым паабяцаў прадастаўляць інфармацыю па крымінальнай справе, а таксама вырашыць пытанне ў судзе па прызначэнні мінімальнага пакарання. Супрацоўнікі УКДБ па Гродзенскай вобласці правялі адпаведныя мерапрыемствы па выяўленні службовых асоб, якія, магчыма, маюць дачыненне да незаконных дзеянняў па гэтай справе. Аднак высветлілася, што А. Хлюпін папросту ўводзіў у зман затрыманага, каб прысвоіць грошы, якія былі выяўлены ў наркадылера ў ходзе вобыску. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна прызнаў былога оперупаўнаважанага аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі А. Хлюпіна вінаватым у... |
|