Пазнаёмлюся. З мэтай крадзяжу
16.02.2012
—
ЧП
|
20-гадовы жыхар Магілёўшчыны пазнаёміўся ў сталічным начным клубе з дзяўчынай, каб потым яе абакрасці... Па праўдзе, прадстаўніца "слабага полу" і сама палегчыла задачу зламысніку: той скарыстаў яе стан алкагольнага ап'янення. А потым прыхапіў дамскую сумачку і знік. Змесціва яе, як паведаміла прэс-афіцэр Савецкага РУУС г.Мінска Вольга Яскевіч, ужо праз некалькі дзён паспяхова прадаў на рынку ў Ждановічах. Пацярпелая такім чынам страціла мабільны тэлефон і фотаапарат. Калі ж маладога чалавека затрымалі, стала вядома, што госць сталіцы мае ў сваёй біяграфіі і іншыя дэталі з жыцця з крымінальным адценнем. Напрыклад, было высветлена, што ён узяў у свайго знаёмага грошы быццам бы на набыццё ў Мінску ноўтбука, аднак камп'ютар не купіў, а сродкі патраціў. У іншага чалавека, наадварот, узяў на час ноўтбук, які потым без ведама гаспадара прадаў, а атрыманыя грошы зноў жа прыўлашчыў. Заведзена крымінальная справа, вядзецца расследаванне. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20-гадовы жыхар Магілёўшчыны пазнаёміўся ў сталічным начным клубе з дзяўчынай, каб потым яе абакрасці... |
|