Пільныя суседзі выявілі ўцечку газу
17.02.2012
—
ЧП
|
Адбылося гэта позна ўвечары ў пяціпавярховым шасціпад'ездным доме на 90 кватэр па вуліцы Ленінскай у Мазыры: у адной з іх, відавочна, не быў закрыты вентыль. Гэта пацвердзілася — уцечка адбывалася ў кватэры на другім паверсе. Аварыйнай брыгадай газавікоў падача прыроднага газа ў кватэры пад'езда была перакрыта, лесвічную пляцоўку праветрылі. Праз тры хвіліны канцэнтрацыя яго ў паветры знізілася практычна да нулявога паказчыка. Пасля гэтага спецыялісты змаглі патрапіць у кватэру і агледзець яе. Незакручаным аказаўся вентыль у духавым аддзяленні газавай пліты. Як высветлілася, гаспадар жылля памёр летась. Сяргей РАСОЛЬКА, Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося гэта позна ўвечары ў пяціпавярховым шасціпад'ездным доме на 90 кватэр па вуліцы Ленінскай у Мазыры: у адной з іх, відавочна, не быў закрыты вентыль. |
|