Красці з дач мінчан у нас не перастаюць. 21.by

Красці з дач мінчан у нас не перастаюць

20.02.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні дачнага сезона прыём заяў аб крадзяжах з дач ад жыхароў сталіцы стаў для нашых міліцыянераў традыцыяй. 18 лютага паскардзіліся мінчане, якія маюць дачы ў Вілейскім і Валожынскім раёнах.

Прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама паведамляе:
У вёсцы Клоўсі Вілейскага раёна з дачнага дома, які быў незамкнёны, у 43-гадовага гаспадара ўкралі электрычны рубанак і фрэзерны станок. Інструменты зніклі 28 студзеня ў перыяд часу ад 22 гадзін да 23 гадзін 50 хвілін. Кошт скрадзенага – 2 мільёны 800 тысяч рублёў.

Дзве металічныя бочкі агульным коштам 1 мільён 500 тысяч рублёў зніклі з падворка дачы ў вёсцы Узбалаць Валожынскага раёна. Не знайшоў бочак на сваім месцы 52-гадовы жыхар Мінска 18 лютага. Апошні раз ён іх там бачыў аж 23 снежня мінулага года.

Па абодвух выпадках крадзяжу ўзбуджаныя крымінальныя справы.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні дачнага сезона прыём заяў аб крадзяжах з дач ад жыхароў сталіцы стаў для нашых міліцыянераў традыцыяй. 18 лютага паскардзіліся мінчане, якія маюць дачы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика