Даездзіліся. 21.by

Даездзіліся

17.03.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве віноўнік страшнай аварыі, у якой загінулі два чалавекі, асуджаны на 7 гадоў зняволення.

Летась, цёплай майскай ноччу, кампанія маладых людзей вырашыла пракаціцца "з ветрыкам". За руль "Хонды" сеў 22-гадовы малады чалавек. І вадзіцель, і 5 яго пасажыраў не ўспомнілі пра рамяні бяспекі: усе былі вясёлыя і... нецвярозыя. На хуткасці 150 км у гадзіну вадзіцель страціў кантроль над кіраваннем. І на закругленні дарогі аўтамабіль вылецеў на сустрэчную паласу, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з яшчэ адным аўто, а потым выехаў на тратуар і ўдарыўся ў светлавую апору. Два пасажыры "Хонды", 21 і 23 гадоў, загінулі на месцы. Вадзіцель і яшчэ два чалавекі з цяжкімі траўмамі былі дастаўлены ў бальніцу.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве віноўнік страшнай аварыі, у якой загінулі два чалавекі, асуджаны на 7 гадоў зняволення. Летась, цёплай майскай ноччу, кампанія маладых людзей вырашыла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика