У Маладзечне п’яны вадзіцель “Опеля” збіў пяцігадовага хлопчыка
21.03.2012 12:38
—
ЧП
|
У Маладзечне п’яны вадзіцель “Опеля” збіў пяцігадовага хлопчыка Бацьку і яго пяцігадовага сына збіў аўтамабіль “Опель-Засіра” 17 сакавіка на вуліцы Заслонава, што на Лясных. Маленькі пешаход атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму і быў дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне бальніцы.
Здарэнне адбылося каля 18 гадзін на павароце на вуліцы Шаранговіча, расказаў у інтэрв’ю “РГ” інспектар дарожна-паставой службы райаддзела міліцыі Дзмітры Стасюлевіч. Паводле яго слоў, пры павароце вадзіцель “Опеля” не справіўся з кіраваннем і наехаў на пешаходаў, якія ішлі па правай абочыне дарогі. 25-гадовы бацька хлопчыка своечасова заўважыў небяспеку і здолеў выратаваць сына ад больш сур’ёзных траўмаў. Дзіця атрымала толькі ўдар люстэркам машыны па галаве. Сам мужчына ад удару таксама атрымаў рану галавы. Дзмітры Стасюлевіч расказаў: 22-гадовы вадзіцель іншамаркі, які мае двухгадовы стаж кіравання, быў нецвярозы. Наяўнасць алкаголю ў арганізме перавышала дапушчальную норму ў 10 разоў: дазваляецца максімум 0,3 праміле. У яго было 3 праміле. Гэта дарожнае здарэнне стала сёлета першым на Маладзечаншчыне, у якім пацярпела дзіця. У гэты ж дзень каля 23 гадзін у Красным на вуліцы 1 Мая мікрааўтобус “Фольксваген-Транспарцёр” збіў 47-гадовага пешахода, які ішоў насустрач машыне. Па папярэдніх дадзеных, пешаход быў п’яны. З траўмамі яго адвезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Ад 19 сакавіка дзяржаўтаінспекцыя пачала аперацыю “Бяспечныя канікулы”, прымеркаваную да школьных канікулаў. Аперацыя будзе доўжыцца да 1 красавіка. У рамках аперацыі супрацоўнікі ДАІ сумесна з прадстаўнікамі аддзела адукацыі райвыканкама і інспекцыі па справах непаўналетніх правядуць рэйды па выяўленні парушэнняў непаўналетнімі правілаў дарожнага руху. У школах і гімназіях праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы – з дзецьмі і падлеткамі гутараць, паказваюць відэафільмы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бацьку і яго пяцігадовага сына збіў аўтамабіль “Опель-Засіра” 17 сакавіка на вуліцы Заслонава, што на Лясных. Маленькі пешаход атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую... |
|