У Ганцавічах два аўтамабілі не падзялілі дарогу. 21.by

У Ганцавічах два аўтамабілі не падзялілі дарогу

22.03.2012 21:18 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ганцавічах два аўтамабілі не падзялілі дарогу


21 сакавіка каля 14.30 на скрыжаванні вуліцы Камуністычнай і завулка Рэвалюцыйнага ў райцэнтры адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіляў “ВАЗ — 21093” і “Фольксваген — Шаран”.

Як расказаў “СП” начальнік аддзялення ДАІ РАУС Вячаслаў Гуліцкі, вадзіцель “дзевяткі” ганцаўчанін Мікалай Пракопчык, выязжаючы з завулка Рэвалюцыйнага з боку раённага вузла паштовай сувязі праявіў няўважлівасць і не прапусціў “Шаран”, які рухаўся па галоўнай дарозе, у выніку чаго дапусціў сутыкненне з гэтым аўтамабілем. Ад бакавога ўдару фольксваген рэзка змяніў траекторыю руху, з’ехаў на абочыну, знёс дарожны знак “пешаходны пераход” і ўрэзаўся ў жалезабетонную агароджу дома № 14 па вуліцы Камуністычнай.





Па шчаслівай выпадковасці пацярпелых у гэтым дарожна-транспартным здарэнні няма, аднак у выніку яго абодвум транспартным сродкам былі нанесены сур’ёзныя механічныя пашкоджанні. І калі ўладальнік “Фольксвагена-Шарана” можа разлічваць на атрыманне страхоўкі, то віноўніку ДТЗ М. Пракопчыку давядзецца не толькі заплаціць штраф і самастойна рамантаваць свой аўтамабіль, але і кампенсаваць матэрыяльныя страты гаспадарам за паламаны плот і РЖКГ — за сапсаваны дарожны знак. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 сакавіка каля 14.30 на скрыжаванні вуліцы Камуністычнай і завулка Рэвалюцыйнага ў райцэнтры адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам аўтамабіляў “ВАЗ —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика