"Набраканьерылі" на 80 мільёнаў
13.04.2012
—
ЧП
|
У адной з вёсак Кобрынскага раёна работнікі Брэсцкай аблінспекцыі разам з супрацоўнікамі Кобрынскіх ДПС АДАІ РАУС і дэпартамента "Ахова", раённай структуры таварыства паляўнічых і рыбаловаў спынілі для праверкі аўтамабіль. А ў ім — 15 (!) мяхоў са свежай азёрна-рачной рыбай у сетках і мокрая гумавая лодка... — У машыне знаходзіліся трое непрацуючых мужчын. Гумавую лодку і 16 сетак агульнай даўжынёй 800 метраў канфіскавалі, улоў — таксама, — распавялі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — У перыяд забароны на лоўлю рыбы мужчыны "парыбачылі" літаральна ў прамысловым маштабе, здабыўшы — ні многа, ні мала — 200 (!) кілаграмаў рыбы. Здабычай браканьераў сталі 869 асобін сярэбранага карася, 71 шчупак, 15 канальных сомікаў і 3 ліня. Шкоду навакольнаму асяроддзю парушальнікі нанеслі ў асабліва буйным памеры — на 797 базавых велічынь, што зараз складае амаль 80 мільёнаў рублёў (!). Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адной з вёсак Кобрынскага раёна работнікі Брэсцкай аблінспекцыі разам з супрацоўнікамі Кобрынскіх ДПС АДАІ РАУС і дэпартамента "Ахова", раённай структуры...
|
|