На Нямізе перакрывалі рух, шукалі бомбу
17.04.2012 02:00
—
ЧП
|
На Нямізе перакрывалі рух, шукалі бомбу ![]() Увечары ў панядзелак спыняўся рух на вуліцы Няміга, ад вуліцы Караля да Раманаўскай слабады. Падыходы да гэтага раёна перакрывалі міліцыянты. На месцы працавалі сапёры, натрэніраваны на пошук выбухоўкі сабака, стаяла спецтэхніка. Міліцыянты распавядаюць, што ў раёне прыпынку грамадскага транспарту знайшлі нейкі пакунак. Сапёры выстралілі па пакунку, у якім аказалася макулатура. На час праверкі на вуліцы ўтварыўся вялікі корак з аўтобусаў, тралейбусаў (ад Траецкага прадмесця да Музкамедыі). ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб абясшкодзіць пакунак з макулатурай, па ім давялося страляць |
|