Зваліўся ў калодзеж. 21.by

Зваліўся ў калодзеж

17.04.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"У калодзежы знаходзіцца чалавек, самастойна выбрацца не можа". Такі сігнал позна ўвечары прынялі супрацоўнікі Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з вёскі Мачаны.

Аказалася, што 52-гадовы мужчына, рабочы аднаго з мінскіх заводаў, нападпітку даставаў вядро вады і... упаў у калодзеж. Выратавальнікі дасталі пацярпелага, а супрацоўнікі медыцынскай службы рэспубліканскага атрада асаблівага прызначэння аказалі яму ўрачэбную дапамогу. З дыягназам "агульнае пераахаладжэнне" мужчыну даставілі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу.

Аўтобус урэзаўся ў ліхтар. Кіроўца памёр

Незвычайнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося днём у нядзелю ў сталіцы. Тут аўтобус "МАЗ-103" урэзаўся ў мачту вулічнага асвятлення. Кіроўца памёр.

Аварыя здарылася на вуліцы Філімонава, на прыпыначным пункце "Медсанчастка". Аўтобус належаў прадпрыемству "Мінсктранс" і ехаў па маршруце №87С — "ДС Зялёны Луг-3" — ДС "Аўтазаводская". У выніку адзін чалавек пацярпеў і быў дастаўлены ў бальніцу з траўмамі. Яшчэ 14 пасажыраў аўтобуса самастойна пакінулі салон. Мяркуецца, што ў 50-гадовага кіроўцы здарыўся прыступ эпілепсіі. Падчас рэанімацыйных мерапрыемстваў у аўтамабілі медыкаў мужчына памёр. Падраздзяленні МНС правялі работы па ліквідацыі пагрозы падзення мачты.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Аўтамабілі праламалі агароджу

За святочныя выхадныя дні на дарогах Магілёўскай вобласці адбыліся ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі.

15 красавіка ў Чэрыкаве сутыкнуліся два аўтамабілі. "Сеат", за рулём якога быў 46-гадовы мужчына, не саступіў дарогу "Фальксвагену", якім кіраваў 38-гадовы мясцовы жыхар. Мікрааўтобус паваліўся на бок, аўтамабілі пашкодзілі агароджу прыватнага дома. У выніку з чэрапна-мазгавымі траўмамі і пераломамі шпіталізаваны абодва вадзіцелі, а таксама 36-гадовая і 16-гадовая пасажыркі "Фальксвагена".

За два дні супрацоўнікі ДАІ ў Магілёўскай вобласці выявілі 960 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Затрыманы і адхілены ад кіравання транспартам 58 нецвярозых вадзіцеляў.

Ілона Іванова

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У калодзежы знаходзіцца чалавек, самастойна выбрацца не можа". Такі сігнал позна ўвечары прынялі супрацоўнікі Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика