Пазычыў сапраўдныя, вярнуў фальшывыя
21.04.2012
—
ЧП
|
Жыхар горада Віцебска купіў у незнаёмца 14 фальшывых 100-доларавых банкнот і, не ведаючы пра тое, што купюры з'яўляюцца падробленымі, вярнуў свайму таварышу доўг — 700 долараў ЗША. Калі апошні, у сваю чаргу, вырашыў абмяняць долары на рублі ў банку, яго затрымалі міліцыянеры. Збянтэжаны грамадзянін растлумачыў супрацоўнікам праваахоўных органаў, што ўсе сем купюр ён атрымаў у якасці доўгу ад свайго таварыша і быў упэўнены ў тым, што купюры сапраўдныя. Калі па "каментарый" звярнуліся да таго, хто вярнуў доўг, той быў здзіўлены не менш за свайго таварыша. І дакараў сябе ў тым, што купляў валюту не ў банку. На пытанне аб тым, ці ёсць у яго аналагічныя купюры, грамадзянін паведаміў, што замежнай валюты ў яго больш няма... Потым высветлілася, што падмануў, бо ўсяго купіў ён 14 падробленых купюр. Тыя, што ў яго засталіся, стаў збываць гараджанам на тэрыторыі буйных гандлёвых аб'ектаў. Такім чынам за тыдзень ён абмяняў фальшывыя долары на беларускія рублі. — Пры збыце апошняй падробленай грашовай купюры мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў, — расказвае афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова. — Законам за гэтае злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Аляксандр ПУКШАНСКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар горада Віцебска купіў у незнаёмца 14 фальшывых 100-доларавых банкнот і, не ведаючы пра тое, што купюры з'яўляюцца падробленымі, вярнуў свайму таварышу доўг —... |
|