Даплыў да дрэва, а вярнуцца назад не змог. 21.by

Даплыў да дрэва, а вярнуцца назад не змог

03.05.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бліжэй да вечара ў МНС па лініі "101" патэлефанавала жанчына, папрасіла дапамогі: на Дняпры каля вёскі Палыковічы Магілёўскага раёна ў вадзе на затопленым дрэве знаходзіцца яе сын і не можа самастойна выбрацца на бераг. Пацярпелы адпачываў з кампаніяй на беразе і вырашыў пакупацца. Магчыма, хлопец быў нападпітку. Распрануўшыся, грамадзянін зайшоў у ваду і даплыў да часткова затопленага дрэва, а вось назад вярнуцца не змог: да берага было каля 30 метраў. Работнікі вадалазнай службы МНС пры дапамозе лодкі выратавалі 23-гадовага маладога чалавека.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бліжэй да вечара ў МНС па лініі "101" патэлефанавала жанчына, папрасіла дапамогі: на Дняпры каля вёскі Палыковічы Магілёўскага раёна ў вадзе на затопленым дрэве...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика