Тата, тата, нашы сеткі прыцягнулі.... 21.by

Тата, тата, нашы сеткі прыцягнулі...

24.05.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адным з азёраў Расонскага раёна работнікі Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі затрымалі бацьку з сынам, якія здабывалі рыбу стаўнымі сеткамі. У браканьераў канфіскавалі тры незаконныя прылады лоўлі агульнай даўжынёй 150 метраў і 16-кілаграмовы ўлоў. Сеткамі грамадзяне нанеслі шкоду прыродзе ў памеры больш чым 8,5 мільёна рублёў і, не выключана, "прыцягнулі" сабе крымінальны артыкул. А работнікі Мікашэвіцкай міжрайінспекцыі затрымалі 66-гадовага пенсіянера, які сумесна з неўстаноўленым грамадзянінам лавіў рыбу сеткамі на Прыпяці ў Лунінецкім раёне. Канфіскавана шэсць сетак агульнай даўжынёй 120 метраў і 24 асобіны розных відаў рыб. Шкода прыроднаму асяроддзю склала больш за 7,5 мільёна рублёў. Вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці пенсіянера. Як дадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, толькі за адзін апошні тыдзень у браканьераў былі канфіскаваны, у прыватнасці, 193 сеткі агульнай даўжынёй каля 10 кіламетраў (!) і больш за 380 кілаграмаў незаконна вылаўленай рыбы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На адным з азёраў Расонскага раёна работнікі Верхнядзвінскай міжрайінспекцыі затрымалі бацьку з сынам, якія здабывалі рыбу стаўнымі сеткамі. У браканьераў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика