Дзяўчына ўпала з чацвёртага паверха
24.05.2012
—
ЧП
|
Прыкладна а палове адзінаццаці гадзін вечара ў службу выратавання паведамілі, што па вуліцы Моладзевай у Наваполацку з чацвёртага паверха пяціпавярховага панэльнага дома на казырок крамы ўпала дзяўчына. Як распавялі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, перадгісторыя здарэння такая. Падчас ужывання спіртных напояў паміж братам і сястрой успыхнула сварка. 22-гадовая дзяўчына не прыдумала нічога лепшага, як выскачыць з акна на чацвёртым паверсе. Праляцеўшы два паверхі, яна аказалася на казырку крамы № 21. Прыбыўшыя работнікі МНС знялі яе адтуль і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. З дыягназам "пералом прамянёвай косці і шчыкалаткі" пацярпелую даставілі ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыкладна а палове адзінаццаці гадзін вечара ў службу выратавання паведамілі, што па вуліцы Моладзевай у Наваполацку з чацвёртага паверха пяціпавярховага... |
|