Відэазапіс выкрыў браканьера
26.05.2012
—
ЧП
|
Пільны рыбак зрабіў відэазапіс грамадзяніна ў той момант, калі апошні здабываў рыбу на Беразіне ў забаронены перыяд забароненай прыладай лоўлі — сеткай. Пры гэтым браканьер выкарыстоўваў маламернае судна з рухавіком, што таксама з'яўляецца парушэннем правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў гэты час. — Відэазапіс рыбак перадаў у Дзяржаўную інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адтуль яе накіравалі ў Бярэзінскую міжрайінспекцыю — для ўстанаўлення асобы парушальніка. І неўзабаве гэта было зроблена, — паведаміў "Звяздзе" старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Ім аказаўся непрацуючы жыхар Мінска. Памер нанесенай ім шкоды прыродным рэсурсам і кошт незаконна здабытай рыбы ацэнены ў 250 тысяч рублёў. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Сяргей РАСОЛЬКА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пільны рыбак зрабіў відэазапіс грамадзяніна ў той момант, калі апошні здабываў рыбу на Беразіне ў забаронены перыяд забароненай прыладай лоўлі — сеткай. |
|