Моцна пацярпеў ад... мангала
29.05.2012
—
ЧП
|
Мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі пры распальванні мангала. Непрацуючы 24-гадовы грамадзянін, які пражывае ў Мінску на вуліцы Зяленалугскай, увечары ў нядзелю паспрабаваў распаліць мангал. Пры гэтым, як было ўстаноўлена пазней, праліў на сябе лёгкаўзгаральную вадкасць, якую выкарыстоўваў, каб хутчэй развесці агонь. Не звярнуўшы на гэтую акалічнасць увагі, пацярпелы паднёс запаленую запалку да мангала і... Пары ўспыхнулі, адзенне на мужчыне загарэлася, што і справакавала атрыманне грамадзянінам апёкаў на вялікай плошчы. Пацярпелага шпіталізавалі ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з тэрмічным апёкам ягадзіц, ніжніх канечнасцяў першай-трэцяй ступеняў на плошчы 45 працэнтаў паверхні цела, тэрмаінгаляцыйнай траўмай. Магчыма, здарэнне адбылося яшчэ і па той прычыне, што мужчына быў нападпітку?.. Бензін побач з уключанай плітойУ Мар'інай Горцы пенсіянерка мыла бензінам ракавіну на кухні пры... уключанай газавай пліце. Вынік — 7-працэнтныя апёкі цела. Здарэнне адбылося ў 8 гадзін раніцы. У выніку ўзгарання пароў бензіну жанчына атрымала апёкі твару, верхніх канечнасцяў. Па заключэнні медыкаў, шпіталізацыя пенсіянерцы, на шчасце, не спатрэбілася. Абышлося і без пашкоджанняў у кватэры. Праўда, засталося пытанне: як такое мог зрабіць дасведчаны дарослы чалавек? Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчына атрымаў сур'ёзныя апёкі пры распальванні мангала. Непрацуючы 24-гадовы грамадзянін, які пражывае ў Мінску на вуліцы Зяленалугскай, увечары ў нядзелю...
|
|