У Маладзечне абакралі магазін. Вынеслі амаль 6 мільёнаў рублёў
01.06.2012 11:28
—
ЧП
|
У Маладзечне абакралі магазін. Вынеслі амаль 6 мільёнаў рублёў Магазін аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю абакралі ноччу 31 мая. Злодзей з касавых апаратаў забраў 5 мільёнаў 964 тысячы рублёў.
Днём пра крадзеж у міліцыю заявіў дырэктар магазіна. Паводле яго слоў, злачынца трапіў у краму праз акно. Па падазрэнні ў злачынстве ў гэты ж дзень следча-аператыўная група міліцыі затрымала 40-гадовага маладзечанца, які нідзе не працуе. Затрыманы змешчаны ў ізалятар. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле “Крадзеж”, паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Затрыманы змешчаны ў ізалятар |
|