Пажарныя ў Смаргоні выратавалі ад смерці 72-гадовую бабулю
12.06.2012 12:04
—
ЧП
|
Пажарныя ў Смаргоні выратавалі ад смерці 72-гадовую бабулю Жылы дом гарэў у Смаргоні раніцай у панядзелак, 11 чэрвеня. Супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выратавалі ад смерці 72-гадовую гаспадыню дома.
Пра тое, што з вокнаў дома на вуліцы Першамайскай ідзе густы чорны дым, паведаміла выратавальнікам суседка, паведамляе прэс-служба ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці. Выратавальнікі, якія прыехалі на месца, у задымленым доме адразу пачалі шукаць людзей. У пакоі каля ложка пажарныя знайшлі 72-гадовую гаспадыню дома. Яна была ў непрытомным стане. Брыгада “хуткай дапамогі” адвезла бабулю ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. Па папярэдніх дадзеных, прычына пажару – кароткае замыканне электрычнай праводкі халадзільніка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брыгада "хуткай дапамогі" адвезла бабулю ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
|
|