Ад успышкi пароў загарэлася адзенне
13.06.2012
—
ЧП
|
У Мiнску з-за неасцярожнасцi пры абыходжаннi з растваральнiкам атрымала апёкi маладая жанчына. У кухнi кватэры жылога дома па вулiцы Убарэвiча адбылася ўспышка лёгкаўзгаральнай вадкасцi — хутчэй за ўсё, растваральнiку, мяркуюць спецыялiсты МНС. Жыллё належыць непрацуючаму мужчыне 1973 года нараджэння, iнвалiду другой групы па апорна-рухальным апараце. Суседзi характарызуюць гаспадара кватэры адмоўна: той, у прыватнасцi, злоўжывае спiртным. У вынiку ўспышкi лёгкаўзгаральнай вадкасцi загарэлася адзенне на знаёмай гаспадара жылля, жанчыне 1986 года нараджэння. Яна атрымала тэрмiчныя апёкi рук i ног першай-трэцяй ступеняў. У кватэры пашкоджана мэбля і сцены. Сяргей РАСОЛЬКА. Да бяды давёў халадзільнікУ Смаргоні работнікі МНС на пажары выратавалі пажылую жанчыну. Папярэдняя прычына здарэння — кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка. — Было амаль шэсць гадзін раніцы, калі паступіў выклік на пажар драўлянага дома па вуліцы Першамайскай. Званіла суседка. Калі ў жылы пакой патрапіла звяно газадымахоўнай службы, "прабіўшыся" праз шчыльнае задымленне ў доме, гаспадыня без прытомнасці ляжала на падлозе каля ложка, — расказалі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. — Пацярпелую з апёкам лёгкіх, верхніх дыхальных шляхоў і атручэннем прадуктамі гарэння даставілі ў бальніцу. Стан пенсіянеркі 1940 года нараджэння быў цяжкі... У выніку пажару згарэў халадзільнік "Мінск". Часткова пашкоджана перакрыццё, закураны сцены і маёмасць у доме. Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мiнску з-за неасцярожнасцi пры абыходжаннi з растваральнiкам атрымала апёкi маладая жанчына.
|
|