Без газу засталіся 180 прыватных дамоў
14.06.2012
—
ЧП
|
Позна ўвечары прарвала газаправод высокага ціску па вуліцы Студэнцкай у Заслаўі. У выніку без газазабеспячэння застаўся не толькі прыватны сектар, але і некалькі прадпрыемстваў — напрыклад, Заслаўскі лакафарбавы завод, ДБУ №12. — Здарэнне мела месца пры правядзенні земляных работ па пракладцы падземнага кабелю ўстаноўкай гарызантальнага свідравання. Была пашкоджана стальная труба размеркавальнага газаправода дыяметрам 219 міліметраў, што залягала на глыбіні 2,6 метра, — расказалі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. На пашкоджаным участку спынілі падачу газу. Аварыйная брыгада УП "Мінгаз" адразу прыступіла да ліквідацыі аварыі. Работнікі МНС правялі работы па аналізе паветранага асяроддзя: канцэнтрацыя газу ў паветры раўнялася практычна нулю. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Позна ўвечары прарвала газаправод высокага ціску па вуліцы Студэнцкай у Заслаўі. У выніку без газазабеспячэння застаўся не толькі прыватны сектар, але і некалькі...
|
|