"Памяняць амерыканца на еўрапейца", або да пяці гадоў... волі не бачыць. 21.by

"Памяняць амерыканца на еўрапейца", або да пяці гадоў... волі не бачыць

14.06.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

48-гадовы жыхар Салігорскага раёна зарабіў за 9 месяцаў — са жніўня мінулага года — звыш 340 мільёнаў рублёў, займаючыся ў сталіцы падпольнымі валютна-абменнымі аперацыямі.

Паводле інфармацыі прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама, падчас комплексу спецмерапрыемстваў па выяўленні лжэпрадпрымальніцкіх структур выйшлі на чалавека, які дапамагаў арганізатарам апошніх падпольна абменьваць валюту.

Што цікава: пры вырашэнні пытанняў з незаконным абменам валюты па мабільным тэлефоне грамадзянін адмыслова канспіраваўся. Напрыклад, пры абмене долараў на еўра замест назвы грошай выкарыстоўваў фразы кшталту "Памяняць амерыканца на еўрапейца", патрэба канверсаваць расійскія рублі ў беларускія агучвалася як набыццё білета на цягнік "Масква — Мінск". Беларускія рублі перавесці ў долары? Гучала фраза: адправіць чалавека (тысяча долараў) з Беларусі ў Амерыку. Былі і агульныя абазначэнні: грошы — фарба (долар — зялёная, беларускі рубель — белая), якая вымяралася ў "літрах", абмен — перафарбоўванне, курс валют назваўся "маршрутам", "памерам", "рэжымам". У асобных выпадках былі і спецыфічныя шыфры: 10 тысяч долараў — 10 тон ліста, 5 тысяч — 5 слоікаў зялёнага гарошку.

Падчас затрымання ў валютчыка было канфіскавана звыш 1,5 тысячы долараў, 20 тысяч расійскіх і 20 мільёнаў беларускіх рублёў, прызначаных для "рэшты" кліентам.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
48-гадовы жыхар Салігорскага раёна зарабіў за 9 месяцаў — са жніўня мінулага года — звыш 340 мільёнаў рублёў, займаючыся ў сталіцы падпольнымі валютна-абменнымі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика