Горача і небяспечна
11.07.2012
—
ЧП
|
На вадаёмах Магілёўскай вобласці за мінулы тыдзень загінулі 8 чалавек. Такую жахлівую статыстыку звязваюць з гарачым надвор'ем. Жыцці двух маладых людзей абарваліся 8 ліпеня, у нядзелю. З моста праз Днепр у Магілёве скокнуў 19-гадовы хлопец, і яго цела знесла хуткай плынню. У зоне адпачынку ў Пячэрску, што ў абласным цэнтры, 23-гадовы мужчына пераацаніў свае сілы і не здолеў пераплыць возера. Прычына здарэння — алкаголь. У таварыстве выратавання людзей на вадзе раяць быць асцярожнымі і сачыць за нецвярозымі сябрамі. Спякота таксама адбіваецца на самаадчуванні людзей. За мінулыя тры дні толькі ў Магілёўскую гарадскую бальніцу хуткай дапамогі даставілі два дзясяткі чалавек. Пацярпелыя ад сонечных і цеплавых удараў паступалі ў непрытомным стане, і большасць з іх давялося шпіталізаваць. Старыя, здаралася, млелі на вуліцы. Маладыя людзі таксама не заўсёды паводзяць сябе асцярожна. Медыкі раяць усім выходзіць з дому ў галаўным уборы, у светлым натуральным адзенні, піць больш вады. Ілона Іванова. Вiртуальны "медык"Прадпрымальны жыхар Вiцебска за тры гады зарабiў больш за 115 мiльёнаў рублёў на продажы праз iнтэрнэт тавараў медыцынскага прызначэння. — Гэтым бiзнэсам грамадзянiн, не маючы адпаведнага дазволу, займаўся, пачынаючы з 2009 года. Ён ажыццяўляў рознiчную рэалiзацыю медыцынскiх тавараў насельнiцтву з атрыманнем аплаты за тавар у выглядзе электронных грашовых пераводаў, — паведамiлi ва ўпраўленнi дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Рэспублiкi Беларусь па Вiцебскай вобласцi. — У дачыненнi да грамадзянiна распачата крымiнальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Воз "вывез" на браканьераўРаботнікі Бабруйскай міжрайінспекцыі разам з егерскай службай Кіраўскай раённай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў знайшлі ў паляўнічых угоддзях вышэйназванага карыстальніка месца незаконнай здабычы дзікай жывёліны. Быў тут і след воза... Гэты самы воз са слядамі крыві, галавой і мясам дзіка "знайшоўся" ў адной з вёсак Кіраўскага раёна. Было ўстаноўлена, што дзіка незаконна ўпалявалі трое непрацуючых грамадзян. У іх канфіскавалі тры зарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы з боепрыпасамі, а таксама мяса і шкуру дзіка. Шкода склала 6 мільёнаў рублёў. Парушальнікаў чакае крымінальная адказнасць. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На вадаёмах Магілёўскай вобласці за мінулы тыдзень загінулі 8 чалавек. Такую жахлівую статыстыку звязваюць з гарачым надвор'ем.
|
|