На Гродзеншчыне аўтааматараў-ліхачоў папярэдзяць на англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах. 21.by

На Гродзеншчыне аўтааматараў-ліхачоў папярэдзяць на англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах

12.07.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці распрацавала новы эскіз расцяжкі, тэкст на якой папярэджвае гасцей з суседніх краін: парушэнне правілаў дарожнага руху на дарогах Гродзеншчыны недапушчальнае.

 

Image 11367

 

Раней планавалася, што расцяжка будзе аформленая на англійскай мове. Цяпер абласная дзяржаўтаінспекцыя на сваім сайце gaigrodno.by прапануе для абмеркавання эскіз новага бігборда з тэкстам на англійскай, літоўскай, польскай і рускай мовах.

Гродзенская міліцыя адзначае: у 2011 годзе на дарогах вобласці загінулі 140 чалавек. З іх – 40 чалавек загінулі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам іншаземных вадзіцеляў.

Плануецца, што новыя расцяжкі з’явяцца на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай граніцах Гродзенскай вобласці. У нашым рэгіёне – каля пункта пропуску “Каменны Лог” у Ашмянскім раёне і каля пункта “Катлоўка” ў Астравецкім раёне.

Акрамя гэтага – каля пунктаў “Пагранічны” (Бераставіцкі раён), “Брузгі”, “Прывалка” (Гродзенскі раён) і Беняконі (Воранаўскі раён).

Сяргей ЗЯНЬКО.

Фота gaigrodno.by 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці распрацавала новы эскіз расцяжкі, тэкст на якой папярэджвае гасцей з суседніх краін: парушэнне правілаў дарожнага руху...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика