Шэсць аўто "ўзялі" вучні
28.07.2012
—
ЧП
|
Адразу 6 уладальнікаў аўтамабіляў звярнуліся па дапамогу ў аддзяленне міліцыі горада Новалукомля. Яны расказалі, што ноччу нехта ўчыніў крадзяжы маёмасці з іх машын. Сярод пацярпелых — два рабочыя з Новалукомля, дырэктар прыватнага прадпрыемства, непрацуючы, а таксама жыхары Віцебска і Маскоўскай вобласці. Ноччу нехта залез у іх незачыненыя аўтамашыны, якія знаходзіліся ў дварах дамоў, і пакраў маёмасць. Агульную шкоду ацанілі на суму 8,8 мільёна рублёў. Супрацоўнікамі міліцыі было ўстаноўлена, што злачынства здзейснілі вучань мінскай сярэдняй школы, 1997 года нараджэння, і навучэнец мясцовай школы, 1996 года нараджэння. Аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа. Дарэчы, аўтамашыны сігналізацыяй не абсталяваны. Аляксандр ПУКШАНСКІ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адразу 6 уладальнікаў аўтамабіляў звярнуліся па дапамогу ў аддзяленне міліцыі горада Новалукомля. Яны расказалі, што ноччу нехта ўчыніў крадзяжы маёмасці з іх...
|
|