Навальніца пагаспадарыла ў рэгіёне. Пашкоджаныя дахі жылых дамоў, паваленыя дрэвы. 21.by

Навальніца пагаспадарыла ў рэгіёне. Пашкоджаныя дахі жылых дамоў, паваленыя дрэвы

07.08.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора, 6 жніўня, позна вечарам навальніца з маланкамі, грымотамі і дажджом пранеслася над нашым рэгіёнам. Найбольш пацярпелі Вілейскі і Мядзельскі раёны.

Стыхія пазрывала шыфер з дахаў, абясточыла населеныя пункты, паваліла дрэвы. У Маладзечне на завулку Рачным пашкоджаны франтон жылога дома, на вуліцы Новая ў Цюрлях сарвала ліст шыферу, У Выверах сарвала 19 лістоў шыферу з даху дома ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, расказаў у інтэрв’ю “РГ” галоўны спецыяліст гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Будо.

У Вілейскім і Валожынскім раёнах пазрывала шыфер з будынкаў сельгаспрадпрыемстваў.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Віктара Булыгі, у Мядзельскім раёне было абясточана 35 населеных пунктаў. Да 9 гадзін раніцы энергетыкі аднавілі падачу электраэнергіі.

Ад раніцы супрацоўнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях збіраюць звесткі па наступствах стыхіі. Сёння да абеду гэтыя звесткі будуць сабраныя, і “РГ” на сваім сайце паведаміць больш падрабязную інфармацыю.

Паводле прэс-службы выратавальнікаў Гродзенскай вобласці, Ашмянскі, Смаргонскі і Астравецкі раёны ад навальніцы моцна не пацярпелі.

Сяргей ЗЯНЬКО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 6 жніўня, позна вечарам навальніца з маланкамі, грымотамі і дажджом пранеслася над нашым рэгіёнам. Найбольш пацярпелі Вілейскі і Мядзельскі раёны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика