Машына ДАІ ўрэзалася ў мачту асвятлення
23.08.2012
—
ЧП
|
Адбылося гэта раніцай у сталіцы на вуліцы Чыгуначнай падчас праследавання экіпажам парушальніка.
Як удакладнілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС, кіроўцу дасталі з салона да прыбыцця выратавальнікаў. А вось другога інспектара, які ехаў на пасажырскім сядзенні, работнікам МНС давялося дэблакіраваць пры дапамозе гідраўлічнага інструменту. Абодва пацярпелыя з сур'ёзнымі траўмамі былі шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Зараз высвятляецца прычына дарожна-транспартнага здарэння. А парушальніка, за якім вялося праследаванне, затрымалі на праспекце Любімава. Ён быў нападпітку: у крыві выявілі 1,77 праміле. У кіроўцы не было вадзіцельскіх правоў, раней ён быў судзімы за забойства... Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбылося гэта раніцай у сталіцы на вуліцы Чыгуначнай падчас праследавання экіпажам парушальніка.
|
|