Гаспадар не аб'явіўся. 21.by

Гаспадар не аб'явіўся

04.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У ходзе сумеснай аперацыі супрацоўнікаў упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці і памежнікаў выяўлена чарговая вялікая партыя кантрабанды.

Каля вёскі Камароўка Брэсцкага раёна быў спынены для агляду мікрааўтобус пад кіраваннем украінскага прадпрымальніка. У салоне знаходзілася 13 вялізных баулаў з адзеннем. Суправаджальных дакументаў не было, а вось імёны адрасатаў былі пазначаны на кожным пакунку. 44-гадовы вадзіцель заявіў, што груз не яго, яго толькі папрасілі падвезці рэчы. Ніхто з беларускіх альбо ўкраінскіх грамадзян таксама не заявіў аб правах уласнасці.

Тавар быў канфіскаваны. Мужчынскія і жаночыя курткі імпартнай вытворчасці ацэнены ў 1 мільярд 920 мільёнаў беларускіх рублёў, а 23 жаночыя футры пацягнулі на 128 мільёнаў рублёў. Вядуцца праверачныя мерапрыемствы.

Паводле інфармацыі супрацоўніка камітэта Дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці Віктара Васілеўскага, гэта было чацвёртае затрыманне кантрабанды ў жніўні на тэрыторыі вобласці. У ходзе аперацый затрымана на 3,5 мільярда рублёў тавараў, якія незаконна перамяшчаліся праз мяжу.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ходзе сумеснай аперацыі супрацоўнікаў упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці і памежнікаў выяўлена чарговая вялікая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика