Крымінал на мяжы. 21.by

Крымінал на мяжы

18.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увечары на хутары каля вёскі Казнадзеюшкі Пастаўскага раёна, у паўкіламетры ад мяжы, пагранічнікі знайшлі пяць легкавых аўто: два "Mерседэсы", "Рэно", "Аўдзі" і "Фальксваген", якія кантрабандысты спрабавалі пераправіць з літоўскага боку праз "зялёную" мяжу з мэтай продажу без выплаты мытных плацяжоў. Высветлілася, што незаконны бізнэс наладзілі грамадзянін Літвы і два нашых суайчыннікі.


У момант затрымання літовец і беларус здаліся адразу, а трэці ўдзельнік крымінальнага бізнэсу паспрабаваў схавацца ад пераследу на "Фальксвагене" без нумарных знакаў. Пры гэтым ён накіраваў свой аўтамабіль на супрацоўніка пагранічнай службы і збіў яго. У выніку арганізаваных пошукавых мерапрыемстваў ужо праз паўтары гадзіны злачынец быў затрыманы ў пасёлку Лынтупы. Яго аўто на наступную раніцу знойдзена ў лесе, старанна замаскіраванае галінкамі. Увесь нелегальны транспарт канфіскаваны. Паранены пагранічнік з множнымі траўмамі дастаўлены ў ваенны шпіталь органаў памежнай службы.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Пацярпелі на вытворчасці

Работнік мінскай аўтамыйкі атрымаў сур'ёзныя апёкі, калі закурыў у памяшканні з высокай канцэнтрацыяй пароў ацэтону.

— У выніку 28-гадовы мужчына быў шпіталізаваны з дыягназам "вялікі тэрмічны апёк галавы, рук і ног 1-4 ступеняў 25 працэнтаў паверхні цела", — расказаў старшы інспектар цэнтра прапаганды Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. У Смаргонскім раёне траўму на вытворчасці атрымаў аператар зернесушыльнага комплексу. Апошні належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву "Сінькі". 25-гадовы рабочы чысціў зернесушылку, няўдала ступіў і ўпаў унутр. Даставаць пацярпелага выратавальнікам давялося з выкарыстаннем бензарэза. Мужчыну шпіталізавалі з пераломамі ног.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Паляванне "ўсляпую" закончылася трагедыяй

У дачыненні да 30-гадовага лесніка Юркевіцкага лясніцтва Жыткавіцкага раёна аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь заведзена крымінальная справа па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Мужчына, які мае дзяржаўнае пасведчанне на права палявання, дазвол на права захоўвання і нашэння зброі, вечарам выйшаў на паляванне ў лес. Калі пачуў шоргат, зрабіў два стрэлы з паляўнічай стрэльбы "ІЖ-58МА" 16-га калібру. Кулі трапілі ў 55-гадовага жыхара вёскі Новыя Залюцічы, які, аказваецца, паляваў побач. Мужчына памёр да прыезду медыкаў. Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава расказала, што абодва грамадзяніны выйшлі на паляванне без адпаведнай ліцэнзіі і без егера.

Прынамсі, у вытворчасці Жыткавіцкага раённага аддзела СК ужо знаходзіцца крымінальная справа, якая была заведзена па аналагічным артыкуле ў дачыненні нелегальнага паляўнічага. У канцы жніўня на кукурузным полі каля вёскі Дзякавічы грамадзянін выпадкова стрэліў у свайго знаёмага. Ад ранення ў грудзі 48-гадовы мужчына сканаў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары на хутары каля вёскі Казнадзеюшкі Пастаўскага раёна, у паўкіламетры ад мяжы, пагранічнікі знайшлі пяць легкавых аўто: два "Mерседэсы", "Рэно",...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика