Ад чаго гіне рыба ў Мухаўцы?. 21.by

Ад чаго гіне рыба ў Мухаўцы?

20.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напрыканцы мінулага тыдня рыбакі-аматары паведамілі дзяжурнаму Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пра тое, што на ўчастку ракі Мухавец у раёне вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна ўсплывае мёртвая рыба. У суботу да работы прыступіла камісія ў складзе супрацоўнікаў мясцовага райвыканкама, раённай прыродаахоўнай інспекцыі, абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, санітарнай і ветэрынарнай службаў.

Паводле інфармацыі намесніка начальніка абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргея Штыка, вылаўлена 120 асобін мёртвай рыбы, сярод якіх трапляліся шчупакі, карасі, плоткі. Спецыялісты заўважылі, што з канала, у які скідвае воды Жабінкаўскі цукровы завод, у раку сцякае вада вельмі цёмнага колеру. Адразу былі ўзяты пробы вады і накіраваны ў лабараторыю для даследавання.

Але самае непрыемнае, што ў панядзелак замор рыбы працягваўся. Камісія зноў выязджала на месца і зноў давялося канстатаваць, што рыба ў Мухаўцы працягвае гінуць. 17 верасня на ўчастку ад вёскі Пятровічы да гідравузла Навасады іх было вылаўлена ўжо 418. Паколькі ўрон, нанесены прыродзе, вымяраецца значнымі сумамі, да работы падключыўся Следчы камітэт па Жабінкаўскім раёне.

Як нам паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, першая проба вады ў раёне здарэння была ўзятая яшчэ ў пятніцу вечарам, паўторная — у панядзелак. Для таго, каб даць заключэнне аб узроўні кіслароду ў вадзе і наяўнасці іншых складнікаў, патрабуецца не менш за пяць дзён. Такім чынам, вынікі можна чакаць у чацвер-пятніцу. Тады і будуць зроблены высновы пра магчымую крыніцу забруджвання вады і атручэння рыбы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мінулага тыдня рыбакі-аматары паведамілі дзяжурнаму Брэсцкай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пра тое, што на ўчастку ракі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика