З падземнага тунеля выратавалі пяць дыгераў
21.09.2012
—
ЧП
|
Праз люк на скрыжаванні сталічных вуліц Няміга і Раманаўская Слабада каля рэстарана "МакДональдс" уначы пяць аматараў вывучэння падземных камунікацый спусціліся ў калектар рэчышча ракі Няміга. Прайшло некалькі гадзін, і гэтыя дыгеры падняліся на паверхню, праўда, ужо пры дапамозе выратавальнікаў і міліцыі. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, сітуацыя развівалася па наступным сцэнары. Дыгеры-пачаткоўцы, узброіўшыся неабходным — вяроўкамі, ліхтарамі — спусціліся пад зямлю для даследавання тунеля. Аднак не ўлічылі, што надарыцца моцны дождж. Хоць потым маладзёны сцвярджалі, што цікавіліся прагнозам надвор'я, і інфармацыя пра маючыя адбыцца ападкі іх не спыніла... У падземным "царстве" дыгеры аказаліся ўпершыню, хоць сярод іх і быў чалавек, які ўжо раней спускаўся ў пячору. Калі вада пачала прыбываць, хлопцы, замацаваўшыся ў адным з тунеляў пры дапамозе вяровак, мусілі папрасіць дапамогі. Выратавальнікі і міліцыя тут жа выбылі па выкліку. Пасля выратавання хлопцаў даставілі ў Цэнтральны РУУС сталіцы для праверкі. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз люк на скрыжаванні сталічных вуліц Няміга і Раманаўская Слабада каля рэстарана "МакДональдс" уначы пяць аматараў вывучэння падземных камунікацый...
|
|