Ратуючы чалавека з рэек, пацярпеў іншы пасажыр
27.09.2012
—
ЧП
|
У мінскім метро мужчына нападпітку ўпаў на рэйкі паміж вагонамі электрацягніка. Здарэнне адбылося каля паловы адзінаццатага вечара на станцыі "Магілёўская". Грамадзянін выходзіў з вагона цягніка на перон і, як мяркуецца, па прычыне асабістай неасцярожнасці, выкліканай станам алкагольнага ап'янення, упаў на рэйкі паміж чацвёртым і пятым вагонамі. Праз дзве хвіліны работнікі метрапалітэна разам з пасажырамі дасталі 53-гадовага мужчыну, рабочага ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў" на платформу. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі грамадзяніна даставілі ва ўпраўленне ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна. — Калі даставалі мужчыну, што ўпаў на рэйкі, пацярпеў 25-гадовы пасажыр, які з папярэднім дыягназам "стан пасля ўдару токам" быў дастаўлены ў 5-ю гарадскую клінічную бальніцу, — паведаміў "Звяздзе" падрабязнасці здарэння старшы інспектар цэнтра прапаганды Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. — Спынення руху цягнікоў не было. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінскім метро мужчына нападпітку ўпаў на рэйкі паміж вагонамі электрацягніка. Здарэнне адбылося каля паловы адзінаццатага вечара на станцыі "Магілёўская"....
|
|