Чэкі на цыгарэты аказаліся пратэрмінаванымі
05.11.2012
—
ЧП
|
У нядзелю, 4 лістапада, на ўчастку пагранічнай заставы "Лоша" Астравецкага раёна ў 750 метрах ад Дзяржаўнай мяжы затрымалі двух грамадзян Беларусі на аўтамабілі "Луаз". Яны не мелі дакументаў. У машыне знаходзіліся каробкі з цыгарэтамі. Затрыманыя паказалі чэкі, якія падцвярджалі, што цыгарэты набывалі. Аднак пагранічнікі пры зверцы даты пакупкі і даты выпуску цыгарэт заўважылі неадпаведнасць. Паводле чэкаў, іх набылі ў чэрвені, а цыгарэты былі выпушчаныя ў кастрычніку. Цыгарэты канфіскавалі і даставілі ў аддзел пагранічнай службы "Гудагай". Сума ацэнкі цыгарэт устанаўліваецца. Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 4 лістапада, на ўчастку пагранічнай заставы "Лоша" Астравецкага раёна ў 750 метрах ад Дзяржаўнай мяжы затрымалі двух грамадзян Беларусі на аўтамабілі...
|
|