У Смаргоні збіраюць ртуць. 21.by

У Смаргоні збіраюць ртуць

06.11.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У раёне ад 8 да 30 лістапада праводзіцца месячнік па прыёме адходаў, якія змяшчаюць ртуць. Але ртутныя прыборы, якія выйшлі са строю, можна  здаваць не толькі ў гэтыя дні – і ў іншыя.

Збор будзе арганізаваны на цэнтральнай базе раённага ўнітарнага прадпрыемства “Жыллёва-камунальная гаспадарка” па вуліцы  Чыгуначнай, 41. Таму, калі вы захочаце здаць прыборы, якія ўтрымліваюць ртуць, вам неабходна звяртацца менавіта туды.

Як паведаміла “РГ” інспектар групы прапаганды і навучання Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Надзея Гіль,  металічная ртуць вельмі шырока выкарыстоўваецца ў розных прыборах, напрыклад, кварцавыя лямпы, тэрмометры. Але калі гэтыя прыборы выйшлі са строю, то мы не ўяўляем, наколькі гэта небяспечна. Ртуць – вельмі моцны яд.

Інспектар Надзея Гіль таксама дала некаторыя парады, якімі неабходна скарыстацца ў выпадку атручэння. Чалавека неабходна вывесці з зоны заражэння, напаіць вадой з актываваным вугалем або малаком з узбітым яечным бялком. Даць слабіцельнае і прыняць тэрміновыя меры для шпіталізацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне ад 8 да 30 лістапада праводзіцца месячнік па прыёме адходаў, якія змяшчаюць ртуць. Але ртутныя прыборы, якія выйшлі са строю, можна  здаваць не толькі ў гэтыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика