Агонь пашкодзіў бялізну і дываны
06.11.2012
—
ЧП
|
У адным з дамоў па вуліцы Ветэранаў 27 кастрычніка гарэў пакой у кватэры. Выклік на пульт пажарных паступіў каля 23 гадзін ад суседкі. Паводле слоў інспектара групы прапаганды і навучання Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Надзеі Гіль, да месца пажару адправілі чатыры аўтацыстэрны. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, з акна пакоя ішоў густы дым. У выніку пажару агонь пашкодзіў бялізну і дываны. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні. Пажарныя ў гэтую кватэру прыехалі ўжо ў другі раз. Першы раз яны прыязджалі, калі на адзінокую 65-пяцігадовую жанчыны скардзіліся суседзі за тое, што яна не выконвае правілы пажарнай бяспекі, пакідае цыгарэты незатушанымі. Жанчына будзе прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з дамоў па вуліцы Ветэранаў 27 кастрычніка гарэў пакой у кватэры. Выклік на пульт пажарных паступіў каля 23 гадзін ад суседкі.
|
|