Жыхар Чысці сеў у турму ў шосты раз
13.11.2012
—
ЧП
|
Мужчыну 34 гады, а ён паспеў адседзець у турме і за забойства, і за рабаванне, і за парушэнне аўтарскіх правоў. Цяпер яго асудзілі за выраб і захоўванне наркотыкаў. Першае злачынства ён здзейсніў 18 год таму. Другое – праз два гады, трэцяе – праз тры, чацвертае – праз чатыры, пятае – праз пяць. Шостае адбылося сёлета, але не праз шэсць, а праз чатыры гады пасля апошняга. У пачатку ліпеня мужчына быў ў Нацыянальным парку "Браслаўскія возеры" каля возера Абаб'е. Там ён з прывезеных кампанентаў і бінту, прамочанага рэчывам, якое выдзяляе мак, прыгатаваў наркотык. Адну частку ўжыў адразу, а другую завёз дамоў у мястэчка Краснае. У пераліку на сухі астатак, у мужчыны засталося 0,1550 грама ацэтыляванага опію. У пачатку жніўня ў незнаёмага з Краснага абвінавачаны набыў не менш, чым 0,0171 грама опію, які з'яўляецца небяспечным наркотыкам. А сёмага жніўня каля 5.00 на 27-м кіламетры дарогі "Мінск-Віцебск" мужчына купіў рэчыва, у склад якога ўваходзіць амфетамін. Частку яго ўжыў, а другую, 0,23 грама, таксама прывёз у Краснае і захоўваў. Наркотыкі міліцыя канфіскавала сёмага жніўня каля 21.00. Абвінавачаны прызнаў сваю віну цалкам. Суд прыгаварыў абвінавачанага 25 кастрычніка да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Вадзім БЯРОЗКІН, памочнік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мужчыну 34 гады, а ён паспеў адседзець у турме і за забойства, і за рабаванне, і за парушэнне аўтарскіх правоў. Цяпер яго асудзілі за выраб і захоўванне наркотыкаў. |
|