Скралі грошы, каб пакінуць іх у гульнявым аўтамаце
13.11.2012
—
ЧП
|
Двое нецвярозых маладзечанцаў пятага жніўня скралі з аўтамабіля “Форд-Сіера” 140 тысяч рублёў і 90 долараў. Суд вынес ім прыгавор 15 кастрычніка, які ўжо ўступіў у законную сілу. Маладыя людзі загадзя прыдумалі план злачынства і размеркавалі ролі. Пакуль 23-гадовы маладзечанец сачыў за абстаноўкай, 20-гадовы напарнік тым часам адкрываў заднія дзверцы машыны праз прыадчыненае акно. У бардачку ў партаманеце ён знайшоў 140 тысяч рублёў і 90 долараў. Хлопцы памянялі долары ў абменніку, і ўсяго скрадзеных грошай атрымалася амаль 900 тысяч рублёў. З імі маладыя людзі накіраваліся ў клуб гульнявых аўтаматаў, дзе амаль усе і прагулялі. А на тое, што засталося, купілі алкаголь. Абвінавачаныя прызналі сваю віну цалкам і грошы кіроўцу аўтамабіля вярнулі. Суд прызначыў кожнаму з хлопцоў па году абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (па частцы 2 артыкула 205 "Крадзеж" Крымінальнага кодэкса Беларусі). Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое нецвярозых маладзечанцаў пятага жніўня скралі з аўтамабіля “Форд-Сіера” 140 тысяч рублёў і 90 долараў. Суд вынес ім прыгавор 15 кастрычніка, які ўжо ўступіў у... |
|