У наваполацкім аўтобусе кантралёра цягалі за валасы
27.11.2012 13:48
—
ЧП
|
У наваполацкім аўтобусе кантралёра цягалі за валасы Здарэнне адбылося ў панядзелак 26 лістапада. У аўтобусе адбыўся канфлікт, у выніку адзін з пасажыраў схапіў жанчыну-кантралёра за валасы. Відэа выпадка выкладзена на Youtube.
Вось што распавёў Еўрарадыё намеснік дырэктара па пасажырскіх перавозках аўтапарку №6 Аляксандр Букатнеў: - Кантралёр працавала ўчора на лініі па праверцы. Выявіла двух парушальнікаў. Ролік вы самі бачылі. Здымаў мужчына, які стаяў каля пярэдніх дзвярэй, на мабільны тэлефон. Кантралёр бачыла, што здымаюць відэа. Не ведаю, ці бачылі зламыснікі. Факт у тым, што была выклікана міліцыя, але яны збеглі і іх міліцыя не злавіла. Цяпер на падставе роліка, які мы перадамо ў міліцыю, яны будуць ведаць каго шукаць. Па словах Аляксандра Букатнева, кантралёр Людміла Шахрына працавала ў другую змену. Каля 22.08 на прыпынку "Нафтан", а ўжо а 22.25 на прыпынку "Бярозка" яе пачаў выпіхваць у дзверы мужчына, яна сцвярджае, што нават не паспела праверыць у яго аплату за праезд. Яму пачаў дапамагаць яшчэ адзін мужчына. Кантралёрка кажа, што яны былі нецвярозыя. Ужо пасля інцыдэнта кантралёр выклікала міліцыю, з якой аб'ехала ваколіцы, але нікога ўжо не было. Таму ў аддзяленні яна напісала заяву. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо пасля інцыдэнта кантралёр выклікала міліцыю, з якой аб'ехала ваколіцы, але нікога ўжо не было. Таму ў аддзяленні яна напісала заяву.
|
|