Нецвярозы кіроўца без правоў урэзаўся ў дом
01.12.2012
—
ЧП
|
“Міцубісі” праляцела над кустамі і так ўдарыла правым бокам у вугал дома, што яе развярнула. Амаль праз тры месяцы пасля аварыі, у якой загінула жанчына, суд вынес прыгавор абвінавачанаму.Здарэнне адбылося 1 жніўня каля 17 гадзін. Нецвярозы кіроўца вёз выпіўшую былую жонку ў краму, дзе яна хацела набыць танныя прадукты. Жанчына не была прышпіленая рамянём бяспекі. Калі кіроўца заўважыў, што ззаду яго даганяе міліцыя, якая ўжо ўключыла мігалку, то спужаўся затрымання і націснуў на газ. Баяцца яму было чаго: мужчына быў п’яны і без правоў, якіх яго пазбавілі два гады таму за кіраванне ў нецвярозым стане. Каб абагнаць машыны, якія ехалі ў спадарожным накірунку да льнозавода, ён выехаў на сустрэчную паласу. На закругленні дарогі ў левы бок убачыў машыну, якая ехала насустрач. Каб пазбегнуць лабавога сутыкнення, рэзка скончыў манеўр абгону. Аднак хуткасць яго аўтамабіля была каля 80 кіламетраў у гадзіну, таму на павароце ён не справіўся з кіраваннем. Машыну вынесла на бардзюр і ад удару падкінула ўверх. Аўтамабіль праляцеў над кустамі і ўдарыўся правым бокам у вугал дома. Кіроўца страціў прытомнасць. Калі прыйшоў у сябе, убачыў вакол шмат людзей. Яго дасталі першым, бо левы бок машыны пацярпеў менш. Жанчыну вызвалілі супрацоўнікі МНС. Ад цяжкіх траўмаў яна памерла ў бальніцы. Машыну падарыў сыну Перад тым, як кіроўцу ў 2010 годзе пазбавілі правоў за кіраванне ў нецвярозым стане, ён купіў машыну. Сёлета падарыў яе свайму сыну на паўналецце. Прыгавор Сын не мае да бацькі ніякіх матэрыяльных прэтэнзій і просіць суд не караць яго строга. Суд прызначыў мужчыну два гады і шэсць месяцаў у папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Таксама яго пазбавілі права на кіраванне транспартнымі сродкамі на пяць гадоў. Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль праз тры месяцы пасля аварыі, у якой загінула жанчына, суд вынес прыгавор абвінавачанаму.
|
|