Крохкая мяжа. 21.by

Крохкая мяжа

08.12.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Гомельшчыне патануў рыбак.

Няшчасны выпадак здарыўся на рацэ Днепр каля горада Лоева. Усё пачыналася, як заўсёды: трое мужчын вырашылі парыбачыць. Але нечакана, не ўтрымаўшы раўнавагі, лодка перакулілася, і рыбакі аказаліся ў вадзе.

Калі прыбылі выратавальнікі, адзін з мужчын ужо быў мёртвы. Двое іншых былi дастаўлены ў раённую бальніцу з дыягназам агульнае пераахаладжэнне.

Не менш рызыкоўнай з’яўляецца і рыбалка на першым лёдзе.

— Бяспечным лічыцца лёд, таўшчыня якога не менш за 7 сантыметраў, — расказалі “Р” у Беларускім рэспубліканскім таварыстве ратавання на водах. — Вось толькі, відаць, нямногія вераць гэтаму факту. У выніку, напрыклад, у мінулым годзе патанула каля сотні рыбакоў і адно дзіця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гомельшчыне ў Дняпры каля горада Лоева патануў рыбак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика